08.10 - 10.10.2013

Белорусская транспортная неделя / Футбольный манеж в г.Минске, пр.Победителей, 20/2

Новости

07.10

У амбасадзе Літвы ў Мінску арганізавана дыскусія прадстаўнікоў літоўскага і беларускага бізнесу па пытаннях транспарту і лагістыкі / амбасадa Літвы ў Мінску


7 кастрычніка ў Амбасадзе Літвы ў Мінску была арганізавана дыскусія-круглы стол “Якімі мерамі палепшыць канкурэнтаздольнасць транспартных сектараў Літвы і Беларусі?” Дыскусія, прызначаная для таго, каб абмеркаваць перспектывы супрацоўніцтва сектараў транспарту і лагістыкі Літвы і Беларусі, была арганізаваная па ініцыятыве Амбасады сумесна з Канфедэрацыяй прадпрымальніцтва Літвы.

У дыскусіі-круглым стале прымалі ўдзел кіраўнікі Міністэрства транспарту і камунікацый Літоўскай Рэспублікі, Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, мытняў і чыгунак абедзвюх краін, асацыяцый экспедытараў ЛІНЕКА і БАМЭ, Клайпедскага дзяржаўнага марскога порта, буйнейшых прадпрыемстваў, што працуюць у сферы транспарту і лагістыкі, журналісты, прадстаўнікі кампаній прававых паслуг, што працуюць з літоўскімі і беларускімі бізнесоўцамі.

Адкрываючы мерапрыемства, амбасадар Э. Ігнатавічус адзначыў, што невыпадкова самае буйное эканамічнае мерапрыемства Амбасады праходзіць падчас старшынства Літвы ў Еўрасаюзе, прыярытэтнымі мэтамі якога з’яўляюцца адкрытасць краін Еўрасаюзу, супрацоўніцтва з краінамі Усходняга Партнерства і іх злучэнне па сучасных транспартных калідорах. Гэтыя тэмы будуць абмяркоўвацца ў сераду падчас сустрэчы міністраў транспарту краін ЕС і Усходняга Партнерства.

Па сцвярджэнні віцэ-міністра транспарту і камунікацый ЛР, з дапамогай дыялогу паміж краінамі ЕС і Усходняга Партнерства мы можам дасягнуць выдатных рэзультатаў у сферах транспарту і лагістыкі, стварыць адзіную транспартную сістэму для абедзвюх краін.

У ходзе дыскусіі былі абмеркаваныя пытанні паляпшэння прапускной здольнасці пунктаў перасячэння мяжы, інфраструктуры і паслуг на чыгунках, развіцця транзіта грузаў, магчымасцяў кантэйнерных перавозак, перспектыў Клайпедскага порта ў міжнародных перавозках, магчымасцяў вырашэння праблем, што ўзнікаюць пры пашырэнні перавозак, паляпшэння прававога рэгулявання транспартнай і лагістычнай дзейнасці. Больш як 130 удзельнікаў дыскусіі мелі выдатную магчымасць абмяняцца меркаваннямі, якімі спосабамі маршруты транзіта грузаў, што перасякаюць Літву і Беларусь, маглі б стаць яшчэ больш канкурэнтаздольнымі і прыцягнуць яшчэ большую частку глабальных грузавых патокаў.

Дыскусія арганізаваная пры супрацоўніцтве Амбасады і Канфедэрацыі прадпрымальніцтва Літвы з прадстаўніцтвам АТ “Літоўскія чыгункі” у Беларусі, асацыяцыямі ЛІНЕКА і ЛІНАВА, адвакацкай канторай “Raidla, Liejins & Norcous”, Міністэрствам транспарту і камунікацый Беларусі. Гэтая дыскусія, як і міжнародная канферэнцыя “Літва і Беларусь: магчымасці і перспектывы канкурэнтаздольнасці”, што пройдзе 8 кастрычніка, уключаная ў праграму “Беларускага транспартнага тыдню” — галоўнага мерапрыемства году ў галіне міжнароднага транспарту, што адбываецца ў Беларусі і праходзіць з 7 па 12 кастрычніка.

Амбасадa Літвы ў Мінску



Все новости | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Апрель 2013 | Март 2013 | Февраль 2013

Авторизация / Authorization